Рашэньне аб гэтым прынятае ў пятніцу, 14 студзеня, па выніках сустрэчы міністраў замежных справаў краін ЭЗ у Брэсьце, на захадзе Францыі.
Пасьля нядаўняй кібэратакі на Украіну NATO, ЭЗ і ўлады Нямеччыны паабяцалі аказаць дапамогу Кіеву, паведаміла «Deutsche Welle».
Анналена Бэрбок 17 студзеня мае сустрэцца ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком украінскага МЗС Дзьмітрыем Кулебам. Потым яна накіруецца ў Маскву для сустрэчы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.
На сустрэчы ў Брэсьце Бэрбок сказала сваім калегам на міністэрскіх пасадах, што мае намер выкарыстоўваць усе даступныя каналы камунікацыі з Расеяй, і падкрэсьліла, што гэта запатрабуе цягавітасьці, цярпеньня і, як яна выказалася, «моцных нэрваў».