Друкаваныя СМІ могуць выдавацца на іншых мовах толькі пры ўмове, што адначасова яны будуць выходзіць і на дзяржаўнай мове адпаведным накладам.
Закон прадугледжвае, што ўсе моўныя вэрсіі павінны выдавацца пад аднолькавай назвай, адпавядаць адна адной па зьмесьце, аб'ёме і спосабе друку, а іх выпускі павінны мець аднолькавую нумарацыю парадкавых нумароў і выдавацца ў адзін дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мова і дзяржаўная моўная палітыка: выглядаем як тыповая аўтаномія РФДля мясцовых друкаваных СМІ аналягічнае патрабаваньне ўступіць у сілу нашмат пазьней — 16 ліпеня 2024 году. Але яно ня будзе тычыцца выданьняў на крымскататарскай мове і на афіцыйных мовах Эўразьвязу.
Акрамя таго, ад 16 ліпеня 2022 году абавязковым стане выкарыстаньне ўкраінскай мовы ў інтэрфэйсах кампутарных праграм, а таксама на афіцыйных сайтах і старонках у сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мова — абарона дзяржавы». Рэпартаж са школы ў Львове, дзе палітэмігранты зь Беларусі вывучаюць беларускую і ўкраінскую