На афіцыйным партале дзяржаўных паслуг Польшчы gov.pl зьявіўся анонс: праграма Poland Business Harbour пашыраецца геаграфічна (Азэрбайджан), але звужаецца з пункту гледжаньня крытэраў для ўдзельнікаў зь Беларусі, піша dev.by.
З 1 лютага прэтэндэнту на візу зь Беларусі спатрэбіцца рэкамэндацыя ад адной з кампаній-партнэраў праграмы (сёньня іх больш за 300, сьпіс застаецца адкрыты). Раней гэтае правіла распаўсюджвалася на іншыя краіны-ўдзельніцы Poland Business Harbour, а беларусу было дастаткова дыплёма па ІТ-спэцыяльнасьці або вопыту працы ў ІТ больш за год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад жніўня 2020 году Польшча прыняла 23 тысячы беларусаў, якіх перасьледавалі на радзімеДля грамадзянаў Беларусі праграма дзейнічае па ранейшых правілах да 31 студзеня 2022 году. З 1 лютага правілы праграмы для ўсіх удзельнікаў PBH (Беларусь, Армэнія, Грузія, Малдова, Расея, Украіна, Азэрбайджан) будуць аднолькавыя.
Poland Business Harbour — праграма польскага ўраду, якая прапануе спэцыялістам IT-сфэры, стартапам і ІТ-кампаніям «без праблемаў пераехаць у Польшчу».
Раней польскія чыноўнікі паведамлялі пра 18 300 візаў, выдадзеных з пазнакай Poland Business Harbour. Большасьць зь іх атрымалі беларусы — грамадзянам іншых краін яны даступныя толькі зь ліпеня 2021 году. Згодна са зьвесткамі польскага памежнага камітэту, па візе Poland Business Harbour у краіну заехалі 7,6 тысячы беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча запусьціла праграму для пераезду беларускіх ІТ-кампаніяў і спэцыялістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «10% беларускіх айцішнікаў ужо ў Польшчы». Такі плён праграмы Poland.Business Harbour