Як стала вядома MAYDAY, раніцай 14 студзеня прайшлі ператрусы ў журналіста Барыса Вырвіча ў Бялынічах, дзе ён жыве, а таксама ў фрылансэра-відэаапэратара Яўгена Глушкова.
Абодва праходзяць як сьведкі ў крымінальных справах. Вырвіч — адразу паводле некалькіх артыкулаў: 188, 203, 361 і 369 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
У Яўгена Глушкова ператрус пачаўся ў 6:20 раніцы. Сілавікі канфіскавалі ўсю тэхніку, аднак копію пратакол ператрусу фрылансэру ня выдалі. Таксама пагражалі зьмясьціць яго ў ізалятар часовага ўтрыманьня, калі ён ня дасьць пароль ад свайго смартфона.
Пасьля ператрусу Глушкова адвезьлі ў міліцыю, дзе дапыталі ў якасьці сьведкі ў крымінальнай справе паводле арт. 188 КК (Паклёп).
Пазьней стала вядома пра ператрус у магілёўскага журналіста-фрылансэра Алеся Сабалеўскага. На дадзены момант ён не выходзіць на сувязь, піша «Вясна».
Таксама MAYDAY паведамляе, што ў рэдакцыю магілёўскага парталу 6TV уварваліся сілавікі. Яны зрэзалі замок і без прысутнасьці гаспадароў памяшканьня правялі ператрус, разграміўшы памяшканьні.
Улетку ў рэдакцыі ўжо праводзілі ператрус, падчас якога канфіскавалі ўсю тэхніку. Таксама ператрус прайшоў у кватэры шэф-рэдактара магілёўскага парталу 6tv.by Барыса Вырвіча (у рамках крымінальнай справы аб тэрарызьме), ад яго патрабавалі выдаліць сайт 6tv.by. Раней частка рэдакцыі магілёўскага парталу змушана пакінула Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрус у шэф-рэдактара 6tv.by: машына КДБ з расейскімі нумарамі, просьба выдаліць сайт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар 6tv.by расказаў пра перасьлед і тэрміновы ад’езд рэдакцыі за мяжу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты