Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) абвінаваціла кампанію Google у злоўжываньня дамінуючым становішчам на рынку крамаў прыкладаньняў для мабільных тэлефонаў.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу ведамства.
МАРГ адзначае, што кампанія Google LLC прапануе краму прыкладаньняў Google Play для ўсталяваньня на мабільныя тэлефоны толькі пры выкананьні шэрагу ўмоў, у тым ліку ўстаноўцы сэрвісаў і дадаткаў карпарацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд Беларусі адхіліў пазоў Google да Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньняМіністэрства мяркуе, што «падобныя практыкі могуць прывесьці да скарачэньня колькасьці распрацоўшчыкаў мабільных прыкладаньняў, да абмежаваньня стымулаў канкурэнтаў да распрацоўкі прыкладаньняў і перашкаджаюць далейшаму разьвіцьцю рынку».
Вярхоўны суд Беларусі прыцягнуў кампанію да адміністрацыйнай адказнасьці і наклаў штраф у памеры 1 438 941 рублёў.