Пра гэта піша «Гомельская вясна». Праваабаронцы зазначаюць, што ўсіх траіх палітвязьняў асудзілі ў судзе Жлобінскага раёну за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 у Жлобіне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Сяргея Бекарэвіча пакаралі 2,5 гадамі калёніі, а Дзьмітрыя Гопту і Віталя Прохарава — 2 гадамі пазбаўленьня волі. Цяпер яны адбываюць свае тэрміны ў месцах зьняволеньня.
Пры гэтым у сьнежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што палітвязьня могуць памілаваць да рэфэрэндуму, але 5 студзеня яму даслалі адмову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзіма рыдаў, ня мог спыніцца». Палітвязьню з псыхічным захворваньнем адмовілі ў памілаваньні