У 20 хакеістаў менскага «Дынама» станоўчыя тэсты на каранавірус. Іх адправілі на самаізаляцыю і ўключылі ў сьпіс траўмаваных, паведаміла прэс-служба хакейнага клюбу.
Каранавірус выявілі таксама ў некаторых прадстаўнікоў трэнэрскага штабу і пэрсаналу. 11 студзеня стала вядома, што ў менскім «Дынама» ў 2/3 складу зьявіліся сымптомы каранавіруснай інфэкцыі. «Зубры» папрасілі перанесьці чатыры матчы — супраць «Северсталі» (17 студзеня), «Віцязя» (19 студзеня), «Сочы» (21 студзеня) і рыскага «Дынама» (23 студзеня).
Раней КХЛ ужо адмяняла матчы «Аўтамабіліста», «Салавата Юлаева», ЦСКА, рыскага «Дынама» і «Тарпэда».
12 студзеня прэс-служба КХЛ паведаміла, што рэгулярны чэмпіянат Кантынэнтальнай хакейнай лігі прыпыняецца з 15 студзеня з прычыны эпідэміялягічнага становішча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім «Дынама» ўспышка каранавірусу — клюб папрасіў перанесьці 4 гульні ў КХЛ