Раней у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску пераводы дасылаць можна было толькі з пошты.
Цяпер дапамагаць вязьням стала прасьцей, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
На атрыманыя грошы вязьні змогуць замовіць у турэмнай краме прадукты харчаваньня, прадметы першай неабходнасьці, ежу, канвэрты, паперу і іншыя неабходныя рэчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Яўген Цітоў, якога пакаралі за сарваны дзяржаўны сьцяг, выйшаў на волю; Эміля Гусейнава зьмясьцілі ў ПКТРэквізыты для пераводаў на «Валадарку»:
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
BIC: BAPBBY2X
УНП: 100744291
Дадаткова трэба будзе пазначыць адрас утрыманьня зьняволенага(-ай) — СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2; яго/яе імя і прозьвішча; вашыя імя і прозьвішча; суму, якую жадаеце перавесьці. Паводле «Вясны», грошы вязьням даходзяць на працягу некалькіх сутак.