Паводле дарадцы Ціханоўскай Францішка Вячоркі, бакі абмеркавалі сытуацыю з транзытам беларускіх калійных угнаеньняў празь Літву, заходнія санкцыі, сытуацыю на літоўска-беларускай мяжы.
Ціханоўская падзякавала прэзыдэнту Літвы за падтрымку Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл і абмеркавала далейшае супрацоўніцтва.
У сьнежні Сьвятлана Ціханоўская і Гітанас Наўседа выступалі на форуме за дэмакратыю на запрашэньне прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто гаворыць голасам Лукашэнкі? Прэзыдэнты Польшчы, Літвы і Ўкраіны пра заяву аб разьмяшчэньні ў Беларусі ядзернай зброіЦіханоўская і Наўседа на сустрэчы:
- дамовіліся працягнуць каардынацыю дзеяньняў у пытаньні ціску на рэжым. Яны пагадзіліся, што важна закрыць шчыліны ў санкцыях і знайсьці спосаб спыніць транзыт санкцыйных прадуктаў праз балтыйскія краіны. Цяпер ЭЗ распрацоўвае 6-ы пакет санкцый;
- абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да году Францішка Скарыны — у 2022 годзе адзначаецца 500 год з пачатку першадрукаваньня ў ВКЛ. Ціханоўская таксама прапанавала арганізаваць у Вільні мерапрыемствы да Дня волі 25 сакавіка. Яна плянуе далучыцца да богаслужбы ў гонар Скарыны і пачатку кнігадрукаваньня, якая пройдзе 20 студзеня ў гарадах Беларусі, Літвы, Чэхіі і Польшчы.
Сустрэча прайшла ў прэзыдэнцкім палацы ў Вільні. Ціханоўская падзякавала Науседу і ўраду Літвы за падтрымку беларускіх рэлякантаў, незалежных мэдыяў, арганізацый і бізнэсаў, якія пераехалі і працягваюць працу ў Літве.
Беларуская апазыцыйная лідэрка таксама адзначыла дапамогу Літвы ў пытаньнях бясьпекі актывістаў і журналістаў, якія выехалі з Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія Yara заявіла, што спыніць закупку калійных угнаеньняў у Беларусі да 1 красавіка, Ціханоўская вітала рашэньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Ціханоўскай прадставіў праект рэформы выбарчага заканадаўства і арганізаваў дыскусію экспэртаў