Заява прагучала ў Палацы Незалежнасьці, дзе сабраліся некалькі тысяч чалавек, Лукашэнка асабіста ўручаў граматы і букеты ляўрэатам. Толькі лічаныя асобы ў залі былі ў масках.
Аляксандар Лукашэнка 11 студзеня на цырымоніі ўзнагароджаньня прэміямі хрыплым голасам сказаў, што сам змагаецца з ковіднай пнэўманіяй.
«Час паказаў, што нашая маладая, сувэрэнная дзяржава ўмее знаходзіць, калі трэба, эфэктыўныя адказы на любыя выклікі. Пацьвярджэньнем таму, як мы спраўляемся з ковіднай пнэўманіяй. На маім прыкладзе вы бачыце сёньня», — сказаў ён. Відэафрагмэнт выступу апублікаваў блізкі да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул першага».
Раней Лукашэнка шматразова адмаўляў спачатку наяўнасьць, а затым сур'ёзнасьць COVID-19. Міністэрства аховы здароўя, як вынікае адразу зь некалькіх журналісцкіх расьсьледаваньняў і матэрыялаў, заніжала лічбы хворых у некалькі разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бачыў першую гістэрыку пацыенткі». Прэм'ера падкасту доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 28 праваслаўных сьвятароў, у тым ліку былы кіраўнік БПЦ