Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі адразу 16 чалавек у Беларусі, сярод іх — журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, бізнэс-аналітык ЕРАМ Дзяніс Насура і шэраг айцішнікаў.
Усяго ў Беларусі на 11 студзеня 978 палітычных зьняволеных.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі:
- журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка,
- вядучага бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуру,
- спэцыялістку ў працы з кліентамі А1 Сьвятлану Каленчыц,
- Мікіту Дзьмітрыева,
- Фёдара Жэжэлева,
- Антона Лучкіна,
- Аляксандра Гашко,
- намесьніцу дырэктара гімназіі №42 Менску Сьвятлану Хромаву і ейную дачку Яну Хромаву,
- Сяргея Батуру,
- дызайнэрку Vizor Games Галіну Семечку,
- Антона Драздоўскага,
- жыхара Жлобіна Кірыла Малышэнку,
- Яўгена Асіпчыка,
- актывістку Алену Лазарчык, у якой летась забіралі ў прытулак дзіця,
- і Матвея Гаўрыленку.
Журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка затрымалі летась 25 лістапада, у ягонай кватэры правялі ператрус, забралі тэхніку і іншыя рэчы. Сілавікі на некалькі хвілін атрымалі доступ да тэлеграм-каналу Радыё Свабода. Двойчы Кузьнечыка каралі адміністрацыйным арыштам, а потым завялі на яго крымінальную справу, артыкул якой невядомы.
Вядучага бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуру затрымалі летась 1 сьнежня. Спачатку ён адбыў адміністрацыйны арышт, потым стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу за «арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка Андрэя Кузьнечыка: «Магчыма, нам і дадзена расстаньне, каб перагледзелі нешта ў жыцьці і сталі больш мудрымі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнага бізнэс-аналітыка EPAM ня выпусьцілі на волю, на яго завялі крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 сьнежня: студэнта БДУ затрымалі ў дэканаце і асудзілі; затрымалі яшчэ адну супрацоўніцу кампаніі А1