Старшыня Эўрапарлямэнту Давід Сасолі памёр ва ўзросьце 65 гадоў, паведаміў яго прэс-сакратар. Італьянскі левацэнтрысцкі палітык з 26 сьнежня знаходзіўся ў шпіталі на сваёй радзіме.
Як адзначалася ў сьнежаньскім паведамленьні Эўрапарлямэнту, «шпіталізацыя была неабходная ў сувязі з сур’ёзным ускладненьнем ад дысфункцыі імуннай сыстэмы».
Сасолі быў дэпутатам Эўрапарлямэнту з 2009 году. У 2019 годзе яго выбралі прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту пасьля таго, як яго кандыдатуру прапанавала група Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў. Тэрмін прэзыдэнцтва Сасолі сканчваўся якраз у студзені.
Сасолі ў 2021 годзе выступаў за ўмацаваньне літоўскай мяжы ў сувязі зь мігранцкім крызісам, а таксама абвінавачваў Лукашэнку ў наўмысным выкарыстаньні мігрантаў у сваіх мэтах. Таксама ён сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, у тым ліку Сьвятланай Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомы іранскі паэт-вязень памёр ад COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка Навальнага выказалася пра Лукашэнку як прыклад неразумнага залагоджваньня тыранаў