Пра гэта паведаміў Дзярждэпартамэнт ЗША.
Дыпляматы ЗША і РФ сустрэліся ў панядзелак, каб абмеркаваць, у прыватнасьці, нарошчваньне Масквой вайсковай прысутнасьці ўздоўж мяжы з Украінай і патрабаваньні Расеі даць ёй гарантыі бясьпекі з боку Захаду.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША паведаміў, што амэрыканскі бок кансультуецца ня толькі з Украінай, але і з NATO і іншымі эўрапейскімі партнэрамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін баіцца паўстанцаў». Намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі пра Казахстан і пляны расейскага ўварваньня ва ЎкраінуКіраўніца амэрыканскай дэлегацыі, першая намесьніца дзяржсакратара ЗША Ўэндзі Шэрман заявіла, што Вашынгтон «не дазволіць нікому зачыняць іншай краіне дзьверы ў NATO» і ня будзе абмяркоўваць пытаньні, якія тычацца іншых краінаў, бязь іх удзелу.
Шэрман паведаміла, што ЗША гатовыя абмяркоўваць з Расеяй пытаньне разьмяшчэньня ракетаў і ўсталяваньне ўзаемных абмежаваньняў на маштабы вайсковых вучэньняў з падвышэньнем іх транспарэнтнасьці.
Прадстаўніца ЗША заявіла, што прамога адказу ад Расеі на заклікі да дээскаляцыі сытуацыі на мяжы з Украінай атрымана не было.
«Яны могуць даказаць, што ў іх няма намераў уварвацца ва Ўкраіну, вярнуўшы вайскоўцаў назад на месцы дысьлякацыі», — падкрэсьліла кіраўніца амэрыканскай дэлегацыі на перамовах з РФ.
Намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў, кіраўнік расейскай дэлегацыі на жэнэўскіх перамовах, заявіў у інтэрвію агенцтву «РИА Новости», што Расея ня прыме спробаў ЗША абмежаваць парадак дня абмеркаваньнем вайсковых вучэньняў і разгортваньня ракетаў.
Расеі патрэбныя юрыдычныя гарантыі непашырэньня NATO, ліквідацыі ўсяго, што, як выказаўся Рабкоў, «наствараў» Паўночнаатлянтычны альянс за пэрыяд з 1997 году.
«Калі ЗША ня ў стане гэтага зрабіць, значыць, яны сутыкнуцца з пагаршэньнем сытуацыі ў сфэры іх уласнай бясьпекі», — дадаў расейскі дыплямат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар NATO: пры правале перамоваў з Расеяй магчымы яе напад на ЎкраінуГенэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, які сустрэнецца з расейскай дэлегацыяй у сераду ў Брусэлі, заявіў, што Расея і Захад могуць знайсьці спосаб пазьбегнуць канфлікту.