Менскі пэнісянэр Анатоль Шаўковіч выйшаў на свабоду. Ён адбыў за кратамі 60 дзён.
Шаўковіча першы раз затрымалі 11 лістапада, ад таго часу ён заставаўся ў турме на Акрэсьціна. 65-гадовага мужчыну пакаралі шэрагам арыштаў за бел-чырвона-белыя сьцягі.
Праваахоўныя органы раней заявілі, што мужчына наладзіў у сябе «вытворчасьць пратэставай сымболікі». Яго судзілі за кожны сьцяг паасобку, таму цяжка было прагназаваць, колькі ў суме яму давядзецца адседзець.
Анатоль Шаўковіч стаў папулярны праз сваю заяву ў «пакаянным відэа» пра любоў да белага і чырвонага колераў, патлумачыўшы, што проста любіць спалучэньне белага і чырвонага — да прыкладу, памідоры са сьмятанай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незвычайная акцыя ў Менску: жанчыны ў белым прагуляліся з чырвонымі памідорамі. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: анархістаў абвінавацілі ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня, затрымалі блогера, які на Новы год вярнуўся ў Беларусь