«Праект „Паўночны паток – 2“ амаль запушчаны. Перашкаджае пачатку працы толькі адсутнасьць пэўных юрыдычных ліцэнзій. У нейкі момант у гэтых дэбатах павінен наступіць палітычны і юрыдычны мір», — сказаў Кевін Кунерт агенцтву Reuters.
Генэральны сакратар СДПГ заявіў, што праект, якім кіруе расейскі «Газпром», ня варта блытаць з адказамі на тэрытарыяльныя спрэчкі Расеі з Украінай і пытаньнямі правоў чалавека, па якіх у Бэрліна нібыта ёсьць выразныя пазыцыі і дыпляматычныя стратэгіі.
Падтрымка СДПГ «Паўночнага патоку – 2» зьяўляецца процілеглай партнэру па кааліцыі — Партыі зялёных, якая рэзка крытыкуе гэты праект. Лідэр СДПГ, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, як і яго папярэдніца Ангела Мэркель, назваў «Паўночны паток – 2» чыста камэрцыйным праектам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт ЗША: санкцыі супраць «Паўночнага патоку — 2» падарвуць адносіны з саюзьнікаміУ сярэдзіне сьнежня ўвесьці газаправод у эксплюатацыю заклікаў канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр, які таксама прасіў ня зьвязваць газпромаўскі праект з акупацыяй Расеяй часткі тэрыторыі Ўкраіны.
Будаўніцтва нафтаправоду завяршылі ў верасьні, цяпер праект чакае ўхваленьня ад рэгулятараў Нямеччыны і Эўразьвязу.
Пазыцыю большасьці нямецкіх палітыкаў у Эўропе падзяляюць ня ўсе. 19 сьнежня вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у галіне замежнай палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль заявіў, што «Паўночны паток – 2» не зьяўляецца для Эўразьвязу прыярытэтным. Паводле яго, трубаправод далей «застаецца пытаньнем для абмеркаваньня» і «ў любым выпадку павінен будзе адпавядаць патрабаваньням эўрапейскіх нарматыўных актаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль адказаў на патрабаваньні Расеі: «Паўночны паток – 2» не прыярытэт для ЭЗСупраць будаўніцтва газаправоду выступаюць ЗША, Украіна і шэраг краін Эўразьвязу. Праціўнікі праекту лічаць, што Расея зможа выкарыстаць яго як вагар ціску на іншыя краіны. Кіеў таксама асьцерагаецца, што праз «Паўночны паток – 2» спыніцца транзыт газу праз украінскую тэрыторыю.
Газаправод «Паўночны паток – 2» — супольны праект расейскага «Газпрому» і шэрагу эўрапейскіх, перш за ўсё нямецкіх, кампаніяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Нямеччыны выступіла супраць уводу ў эксплюатацыю «Паўночнага патоку – 2»