Дынара Алімбекава стала трэцяй у гонцы перасьледу на этапе Кубку сьвету ў Абэргофе.
Гэты мэдаль стаў першым індывідуальным для беларускі ў цяперашнім сэзоне. Да гэтага Алімбекава 5 разоў станавілася чацьвёртай, паведамляе Tribuna.com.
Цяпер беларуская біятляністка займае 3 месца ў заліку Кубку сьвету.
- У сэзоне 2021/22 у асабістым заліку на подыюм узьнімаліся беларусы Ганна Сола, Дынара Алімбекава і Антон Смольскі.
- Таксама беларусы двойчы ўзьнімаліся на другую прыступку пастамэнта ў зьмяшанай і жаночай эстафэтах. Дадзены вынік зьяўляецца лепшым за апошнія 4 сэзоны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біятляністка Сола ўпершыню патлумачыла, чаму не падпісала праўладны ліст спартоўцаў