Сёньня ў Менску ва ўзросьце 89 гадоў памёр Адам Мальдзіс — гісторык беларускай літаратуры, пісьменьнік, журналіст.
Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук, аўтар унікальных дасьледаваньняў старабеларускай літаратуры. Скончыў аддзяленьне журналістыкі БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. У 1962–1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны.
Разьвітаньне з Адамам Мальдзісам адбудзецца ў менскім касьцёле Сымона і Алены ў сераду, 5 студзеня, у 11.00.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы ўзнагародзіў знакамі «Bene merito» Адама Мальдзіса і Валера Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адам Мальдзіс: невядомыя дакумэнты пра Скарыну яшчэ будуць знаходзіць па ўсёй Эўропе