Імша праводзілася ўнутры касьцёлу, упершыню пасьля пажару, які адбыўся 11 траўня 2021 году.
За прамінулы час валянтэры разабралі абгарэлыя часткі, прасушылі ўнутранае ўбраньне і арганы, усталявалі чуйнікі вільгаці, ачысьцілі дах ад сьмецьця і вугалю, разабралі падвалы. У пачатку чэрвеня будаўнікі накрылі часовы дах, а таксама наладзілі сыстэму адводу дажджавой вады.
Богаслужбы заплянаваныя і на 2 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Будслаўскі касьцёл, які беларусы талакой аднаўлялі пасьля пажару, перад Новым годам вяртаюцца багаслужбыІніцыятыва «Адновім Будслаў разам» апублікавала графік працы нацыянальнага санктуарыю. Касьцёл можна наведаць ва ўсе дні, апрача панядзелка з 10.00 да 17.00. Сьвятыя Імшы ў будні а 18.00, у суботу і нядзелю апоўдні.
На адбудову касьцёлу неабыякавыя людзі сабралі больш за 1,1 мільёна рублёў. Апошнія 3 тысячы — на Калядным кірмашы, які прайшоў у менскім касьцёле Сьв. Роха ў сьнежні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбылося з Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі за год пратэстаў і рэпрэсій. Адказваюць сьвятары і вернікі