Праект дакумэнта разасланы краінам — сябрам ЭЗ, паведамляюць нямецкае агенцтва DPA і газэта Financial Times.
Прапанова зробленая ў рамках прыняцьця праграмы доўгатэрміновага фінансаваньня ЭЗ і выкліча жорсткія спрэчкі, адзначае DPA. Стаўленьне да гэтых відаў энэргетыкі радыкальна адрозьніваецца ў розных краінах ЭЗ.
Прыхільнікі газавай энэргетыкі адзначаюць, што яна чысьцейшая за вугальную, прыхільнікі атамнай — што яна не ўплывае на выдзяленьне вуглякіслага газу.
Электрастанцыі, якія працуюць на прыродным газе, будуць жорстка абмежаваныя ў вытворчасьці парніковых газаў, калі будуць будавацца пасьля 2030 году, вынікае з прапановы. Атамныя праекты будуць лічыцца «зялёнымі», калі атрымаюць дазвол на будаўніцтва да 2045 году.
Праціўнікі лічаць, што, калі гаворка ідзе аб газавых станцыях, «больш чыста» не азначае «чыста», а атамная энэргетыка патрабуе ўтылізацыі небясьпечных адкідаў і мае рызыку небясьпечных аварый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне 31 сьнежня закрыліся тры АЭС. Апошнія тры закрыюцца ў 2022-мАдзін з самых сур’ёзных праціўнікаў атамнай энэргетыкі — першая па памеры эканомікі краіна ЭЗ — Нямеччына. 31 сьнежня Бэрлін закрыў тры з шасьці атамных электрастанцый, якія засталіся ў краіне. Астатнія тры плянуецца закрыць да канца гэтага году.
У той жа час другая эканоміка Эўразьвязу, Францыя, вырабляе на атамных электрастанцыях 70 працэнтаў электраэнэргіі і плянуе аднавіць будаўніцтва АЭС, апошняя зь якіх была запушчана амаль 20 гадоў таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэактар другога энэргаблёку БелАЭС загрузілі ядзернае паліваДля таго каб адхіліць прапанову Эўракамісіі, супраць яе павінна выступіць кваліфікаваная большасьць краінаў-удзельніц. Гэта значыць ня менш за 20 з 27 урадаў, якія прадстаўляюць ня менш за 65 працэнтаў насельніцтва зьвязу, або 353 з 705 дэпутатаў Эўрапарлямэнту.