Такое рашэньне было прынята больш за дзесяць гадоў таму, пасьля буйной аварыі на японскай АЭС «Фукусіма» 11 сакавіка 2011 года. У выніку землятрусу і цунамі выйшлі са строю чатыры рэактары.
31 сьнежня 2021 года ў Нямеччыне спынілі працу АЭС у Брокдорфе (зямля Шлэзьвіг-Гальштэйн, поўнач ФРГ), у Грондзе (Ніжняя Саксонія, цэнтар краіны) і Гундрэмінгэне (Баварыя, на поўдні ФРГ). Агульная магутнасьць адключаных энэргаблёкаў — 4 ГВт/ч. Па аб’ёме гэта адпавядае выпрацоўцы тысячы ветраных электрастанцый. Да аварыі на АЭС у Японіі Нямеччына вырабляла каля чвэрці сваёй электраэнергіі з ядзернага паліва. Гэта прыкладна такая ж доля, як і ЗША.
На канец 2022 года заплянаваны вывад з эксплуатацыі апошніх трох нямецкіх АЭС.