Канал не тлумачыць, якім чынам словы Сяргея Ціханоўскага былі перададзеныя на волю.
«Сябры! 2020-ы я сустракаў у ІЧУ. 2021-ы я сустракаў у турме ў Жодзіне. 2022-і я сустракаю ўжо з прысудам — 18 гадоў. Рэжым хоча, каб я здох у турме. Каб праўда і справядлівасьць замоўклі», — пачынаецца зварот, прыпісаны Сяргею Ціханоўскаму.
«Я не прашу вас адстойваць мяне — вы маглі гэта зрабіць у чэрвені 2020-га. Я не прашу вас адстойваць сумленныя выбары — вы маглі гэта зрабіць у жніўні 2020-га. Я не прашу вас адстойваць незалежныя СМІ і праваабаронцаў — вы маглі гэта зрабіць у 2021-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 113 гадоў турмы на 12 чалавек. Як рэжым Лукашэнкі адпомсьціў блогерамЯ прашу вас у 2022 годзе не спадзявацца на кагосьці там. Акрамя вас, ніхто не будзе змагацца за вашыя правы. Ніхто не спыніць беззаконьне, акрамя вас. Я жадаю вам стаць грамадзянамі, якія возьмуць на сябе адказнасьць за Беларусь.
Змагайцеся за свае правы! Жадаю той шлях, які мы пачалі, прайсьці да канца!».
Суд у справе Сяргея Ціханоўскага, які быў арыштаваны 29 траўня 2020 году, пачаўся 24 чэрвеня 2021 году і праходзіў у закрытым рэжыме амаль 5 месяцаў у будынку СІЗА-3 Гомля. 14 сьнежня судзьдзя Мікалай Доля вынес прысуд — 18 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думаў, што пакараньне будзе разоў у шэсьць менш суровым». Што Ціханоўскі піша пасьля прысуду