Беларускія праваабаронцы паведамілі пра прызнаньне палітвязьнямі кіраўніка дэпартамэнту сувязяў з грамадзкасьцю кампаніі A1, аўтара мэму пра памідоры са сьмятанай і жанчыны, затрыманай за жаданьне быць на судзе над палітзьняволенай.
Гэта Тацяна Батура, якую затрымалі 15 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе, куды яна хацела трапіць на першы працэс у справе палітзьняволенай Вольгі Залатар. Жанчына пацярпела ад жорсткага абыходжаньня, ёй тройчы запар прысудзілі адміністрацыйны арышт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчына адседзела 15 сутак пасьля прыходу на суд над Вольгай Залатар. Пасьля арышту яе ня выпусьцілі і зноў будуць судзіцьПрызнаны палітвязьнем Анатоль Шаўковіч, папулярны дзякуючы сваёй заяве пра любоў да белага і чырвонага колераў у відэароліку МУС. Шалковіча затрымалі 11 лістапада, яго неаднаразова каралі адміністрацыйным арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герой роліка МУС пра «памідоры са сьмятанай» ня выйшаў на волю пасьля 30 сутак арыштуІ гэта Мікалай Брэдзелеў, затрыманы 10 сьнежня і асуджаны на адміністрацыйны арышт. Яго надалей трымаюць у ізалятары; на сёньня зьвестак пра ягоны працэсуальны статус няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратара А1 ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арыштуНа 30 сьнежня ў Беларусі 970 палітвязьняў.