Былы дырэктар Гарадзейскай цукроўні Міхаіл Крыштаповіч атрымаў найдаўжэйшы сярод падсудных тэрмін — 13 гадоў турмы. Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі, зарэгістраванай у Расеі, Дзьмітры Кірылаў — 7,5 года, піша «Спутник».
Мікалай Пруднік (Слуцкая цукроўня) — 11 гадоў
Дзьмітры Ягораў (Скідзельская) — 11 гадоў
Анатоль Гладкі (Жабінкаўская) — 8 гадоў
Віктар Міронаў (Жабінкаўская) — 11 гадоў
Бізнэсовец з Масквы Сяргей Кананенка — 7 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На цукровыя заводы прызначылі новых дырэктараў замест арыштаваныхСуд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 млн рублёў (каля $4,4 млн).
Фігурантаў справы абвінавачвалі ў атрыманьні, даваньні хабару, а таксама ў пасярэдніцтве ў атрыманьні хабару.
Сьледзтва цягнулася больш за год, але пра гучныя затрыманьні ў «цукровай справе» стала вядома ў пачатку 2021 году, калі 24 студзеня ў небе над Польшчай разьвярнулі самалёт «Белавія», што ляцеў зь Менску ў Мюнхэн. Самалёт пасадзілі ў Горадні, гэтым рэйсам Міхаіл Крыштаповіч ляцеў у адпачынак.
Празь некалькі дзён стала вядома, што затрымалі дырэктараў астатніх чатырох беларускіх цукроўняў. Справу расьсьледаваў КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што з цукровымі камбінатамі, дырэктараў якіх затрымлівалі ў «цукровай справе» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ня так з расьсьледаваньнем БТ пра «цукровую мафію». ВІДЭА