На каранавірус ад пачатку пандэміі захварэлі 787 сьвятароў Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Праз наступствы COVID-19 памерлі 28 сьвятароў, у тым ліку два архіерэі, пра гэта паведамілі ў БПЦ.
У ліку тых, хто памёр, два архіерэі — пачэсны Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт і схіяпіскап Пётра Дзятлоўскі.
Для людзей, якія знаходзяцца на лячэньні або праходзяць курс рэабілітацыі, на рэгулярнай аснове праводзяцца трансьляцыі богаслужэньняў на тэлеканалах «Беларусь-1», «Беларусь-3», YouTube-канале СТБ, афіцыйным YouTube-канале Беларускай праваслаўнай царквы, адзначае сайт БПЦ.
Сынод Беларускай праваслаўнай царквы выказаў падзяку сьвятарам і парафіянам, хто рэгулярна наведвае «чырвоныя зоны» шпіталяў і працягваюць клапаціцца аб духоўнай апецы і пасільнай дапамозе хворым, лекарам і мэдычнаму пэрсаналу. А таксама заклікаў духавенства і паству «не пакідаць малітваў аб спыненьні шкоднай пошасьці, аб здароўі хворых, дараваньні дапамогі Божай і моцы мэдыкам і аб супакоі душаў спачылых».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы, як тры капейкі». 6 скандальных выказваньняў гомельскага праваслаўнага сьвятара ў Маскве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Netflix у Расеі абавяжуць паказваць Першы канал і праваслаўны канал «Спас»