Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Эмілі Горн.
Адзначаецца, што званок быў запрошаны прэзыдэнтам Расеі. Паводле Эмілі Горн, Байдэн пагадзіўся, таму што «лічыць, што калі справа даходзіць да Расеі, няма замены прамому дыялёгу паміж лідэрамі».
Разам з гэтым прадстаўнік РНБ падкрэсьліла, што «адміністрацыя Байдэна працягвае актыўна кансультавацца з эўрапейскімі саюзьнікамі, каб скаардынаваць агульны падыход у адказ на нарошчваньне вайсковай сілы Расеі на мяжы з Украінай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль: патрабаваньне Масквы спыніць пашырэньне NATO на ўсход непрымальнае17 сьнежня расейскія ўлады прадставілі два праекты сваіх прапаноў у справе гарантыяў бясьпекі. Адзін дакумэнт адрасаваны NATO, другі — ЗША. Ключавое патрабаваньне Масквы — адмова NATO ад далейшага пашырэньня на Ўсход, а менавіта ад уключэньня ў арганізацыю новых сяброў зь ліку былых савецкіх рэспублік і ад разьмяшчэньня на іх тэрыторыях вайсковых базаў.
Масква настойвае на даваньні ёй гарантый на фоне новага рэзкага абвастрэньня адносін з Захадам, які абвінавачвае расейскія ўлады ў падрыхтоўцы ўварваньня ва Ўкраіну і перакідваньні да яе межаў вайсковай тэхнікі. Улады ЗША папярэдзілі, што ў выпадку новага замаху Расеі на сувэрэнітэт Украіны Масква сутыкнецца з беспрэцэдэнтна суровымі санкцыямі. Пры гэтым адміністрацыя Байдэна заявіла аб гатоўнасьці да перамоваў з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін хоча, каб нашая краіна развалілася на дзьве-тры часткі». Інтэрвію кіраўніка Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пакінулі авіяносец у Міжземным моры з прычыны крызісу вакол Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна заявіла, што ЗША прафінансуюць праекты ўмацаваньня яе межаў зь Беларусьсю і Расеяй