Па словах суразмоўцы агенцтваў, авіяносец у складзе ўдарнай групы зь пяці караблёў ВМС ЗША павінен быў накіравацца на Блізкі Усход, аднак графік руху зьмянілі па распараджэньні кіраўніка Пэнтагону Лойда Остына. Такое рашэньне адлюстроўвае патрэбнасьць у забесьпячэньні «пастаяннай прысутнасьці ў Эўропе», яно неабходна, каб «запэўніць нашых саюзьнікаў і партнэраў у нашай прыхільнасьці да калектыўнай абароны», адзначыў прадстаўнік вайсковага ведамства.
Інфармацыю пацьвердзіла выданьне USNI News, якое асьвятляе дзейнасьць ВМС ЗША. Прадстаўнік Пэнтагону расказаў выданьню, што авіяносная група пакуль застанецца ў Іянічным моры паміж Грэцыяй і Італіяй, замест таго каб праз Суэцкі канал перамясьціцца ў зону дзеяньня Цэнтральнага камандаваньня ЗША на Блізкім Усходзе.