Беларускі гурт J: МОРС прадставіў кліп на песьню «Бывай» пра эміграцыю беларусаў у 2021 годзе.
«Так дзіўна складваецца жыцьцё. Дарагія і блізкія па духу людзі пакуюць валізкі, садзяць дзяцей на задняе сядзеньне і зьнікаюць з майго жыцьця. Застаюцца халодныя асірацелыя прасторы. І пляваць, у каго якая эміграцыя, унутраная ці вонкавая. Застаецца надзея, што рана ці позна мы зноў сустрэнемся на радзіме», — напісаў саліст гурту J: МОРС Уладзімер Пугач у Facebook.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выпусьцілі сьвяточны кліп «Пад ялінкай» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І сьвята ня сьвята, калі сэрца за кратамі». Naviband прэзэнтавалі калядную песьню «Сумнае сьвята». ВІДЭА