Па дадзеных нямецкіх праваахоўнікаў, усяго зафіксавана 11162 незаконныя ўезды, «зьвязаныя зь Беларусьсю», прычым больш за 95% гэтых выпадкаў прыпалі на пэрыяд са жніўня па лістапад.
Паліцыя паведаміла, што назіраецца тэндэнцыя да зьніжэньня незаконнага перасячэньня мяжы: 470 выпадкаў у сьнежні ў параўнаньні з больш як 8000 у кастрычніку і лістападзе.
Згодна зь нямецкім заканадаўствам, мігрантам, якія падаюць заяву аб наданьні прыстанішча, дазваляецца заставацца ў краіне да разгляду іх заявы аб абароне.
Зьніжэньне колькасьці пераходаў мігрантаў у сьнежні можа адлюстроўваць зьмяненьне палітыкі ў Беларусі пасьля таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі трапіў пад пяты пакет санкцый ЭЗ, які таксама аказваў ціск на трэція краіны, каб яны спынілі патокі мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вене аднавіліся ядзерныя перамовы з Іранам. Чаго хочуць бакі