Кіраўніцтва руху «Талібан» забараніла вазіць жанчын без хіджаба ў аўтамабілях і дапускаць на борт самалёта, піша DW.
Кіроўцам таксама забаронена ўключаць музыку і дапускаць у аўтамабіль жанчын без мужчынскага суправаджэньня, калі яны зьбіраюцца праехаць больш за 72 кілямэтры. Жанчыну можа суправаджаць муж ці блізкі сваяк.
Апроч гэтага, дырэктыва «Талібану» абавязвае кіроўцаў рабіць перапынкі на малітвы, а таксама раіць мужчынам адрошчваць бароды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Аўганістане зачынілася 231 СМІ, 6400 журналістаў страцілі працуПрадстаўнікі групоўкі «Талібан» захапілі ўладу ў Афганістане ў жніўні 2021 году. Яны неаднаразова сьцьвярджалі, што маюць намер датрымліваць правы жанчын, але ўрэшце іх моцна абмежавалі і працягваюць гэта рабіць. Так, талібы забаранілі жанчынам у Афганістане займацца спортам, а вучыцца ў школах і ВНУ дазволілі толькі асобна ад мужчын і толькі пры наяўнасьці адзеньня, якое цалкам закрывае іх твары і целы.
Талібы не рэкамэндавалі жанчынам выходзіць з дому без суправаджэньня сваяка мужчынскага полу, а мэр Кабулу параіў жанчынам — муніцыпальным службоўцам заставацца дома, калі іх працу можа выконваць мужчына. Фактычна яго рашэньне азначае забарону жанчынам працаваць у дзяржаўным сэктары, з выняткам асобных пасад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы выдалі ўказ аб правах афганак, але пра адукацыю не згадаліУсіх журналістак і тэлевядоўцаў-жанчын у краіне абавязалі зьяўляцца на экране з пакрытай галавой; жанчынам таксама забаранілі здымацца ў сэрыялах. Лекарам у афганскай правінцыі Газьні забаронена аказваць дапамогу жанчынам, калі іх на кожны прыём не суправаджае мужчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы забілі або выкралі больш за 100 экс-супрацоўнікаў афганскіх сіл бяспекі, якім абяцалі амністыю — HRW ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы ўвялі новыя правілы для тэлевізіі ў Афганістане і забаранілі жанчынам здымацца ў сэрыялах