Апублікаваная Оксфардзкім ўнівэрсытэтам статыстыка паказвае строгасьць дзеяньняў урадаў розных краін у барацьбе з пандэміяй.
На першых трох радках з самымі строгімі абмежаваньнямі— Фіджы, Нямеччына і Грэцыя.
Расея, Украіна, Польшча, Літва ў сярэдзіне сьпісу. Індэкс Беларусі — 19,44 (са 100), такі ж у Швэцыі і Вануату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі не адказалі на прапанову Эўразьвязу даць заходнія вакцыны ад каранавірусуКаранавірусная лібэралізацыя
Беларускія ўлады ў сьнежні агучылі шэраг захадаў, якія зьмякчаюць ці наогул скасоўваюць каранавірусныя абмежаваньні. Пры гэтым іншыя краіны вяртаюцца да жорсткага локдаўну з улікам імклівага распаўсюду штаму «Омікрон».
Акрамя таго, пачынаючы з 22 сьнежня кантактам першага і другога ўзроўняў ня будуць выдаваць бальнічныя. Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што самаізаляцыя прымяняецца выключна да тых, хто мае каранавірус.
21 сьнежня Савет Міністраў Беларусі выдаў пастанову аб зьмякчэньні патрабаваньняў для самаізаляцыі для кантактных асобаў першага і другога ўзроўняў і людзей, якія прыяжджаюць у краіну.
Гэта тычыцца як беларускіх грамадзянаў, так і іншаземцаў. Цяпер карантын абавязковы толькі для тых, каму ў мэдустановах пастаўлены афіцыйны дыягназ COVID-19.
Раней у Беларусі на загад Лукашэнкі адмянілі абавязковы масачны рэжым, выключыўшы з санітарных нормаў патрабаваньне насіць маскі пры наведваньні аб’ектаў, арганізацый і ў транспарце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пайшлі на «каранавірусную лібэралізацыю», калі ў сьвеце ўводзяцца новыя абмежаваньні праз «Омікрон»