Для вакцынацыі бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю, паведаміла Міністэрства здароўя.
Прышчапіцца можна не раней, чым праз 6 месяцаў пасьля перанесенай дзіцем інфэкцыі COVID-19, у адпаведнасьці з інструкцыяй па мэдычным прымяненьні імунабіялягічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарата і адсутнасьцю супрацьпаказаньняў да вакцынацыі ў дзяцей.
У цяперашні час для вакцынаваньня прапануецца інактываваная вакцына супраць COVID-19 — Verо Cell кітайскай вытворчасьці.
У сярэдзіне сьнежня міністэрства паведаміла, што ў Беларусі поўную вакцынацыю прайшлі 3 мільёны 298 тысяч чалавек. Згодна з прыведзенымі лічбамі, найхутчэй вакцынацыя праходзіла ў Менску, а павольней за ўсё ў Віцебскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі не адказалі на прапанову Эўразьвязу даць заходнія вакцыны ад каранавірусу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 20 тысяч хворых на ковід у дзень. Як ацэнкі «Народнага апытаньня» адрозьніваюцца ад афіцыйных