Сярод іншага на плякатах лёзунгі «Не акупацыі Беларусі», «Не інтэграцыі з Расеяй», «Лукашэнка, ня ўцягвай краіну ў вайну».
У Менску выявы бачылі ў цэнтры гораду, на праспэкце Пераможцаў, у прыватнасьці каля Палацу спорту.
У Баранавічах яны былі на плошчы Леніна і вуліцы Леніна, а на вуліцы Савецкай на будынку ЗАГСу зьявілася карыкатура на Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку.
Таксама каля мясцовага кінатэатра «Звезда» невядомыя актывісты дэманстратыўна спалілі іх сумеснае фота.