Як паведамляе Reuters, пантыфік выказаў надзею, што бакі змогуць наладзіць кантакты і будуць адкрытыя для дыялёгу. Папа Францішак таксама згадаў канфлікты ў Сырыі, Емэне, Ізраілі, Афганістане, М’янме і іншых краінах.
Звычайна ў сваёй каляднай прамове папа закранае актуальныя сусьветныя пытаньні. Напрыклад, год таму папа заклікаў гарантаваць усім людзям доступ да вакцынаў ад COVID-19 і згадаў падзеі на Данбасе і самаабвешчаным Нагорным Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа рымскі Францішак асудзіў эксплуатацыю мігрантаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаўСёлета кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы зноў зьвярнуўся да вернікаў з гаўбца сабору Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Летась у сувязі з пандэміяй зварот перанесьлі ў залю Апостальскага палацу.
25 сьнежня католікі і пратэстанты, а таксама вернікі шэрагу праваслаўных цэркваў сьвяткуюць Божае Нараджэньне — адно з найважнейшых хрысьціянскіх сьвятаў — паводле грыгарыянскага календара. На багаслужбе ў саборы Сьвятога Пятра папа Францішак зьвярнуў увагу вернікаў на ўменьне бачыць праяву Бога не ў грандыёзных, а ў малых рэчах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каляды і Колядэ, Раство і Раждво... Як беларусы называюць зімовыя сьвяты