На сайце Міністэрства фінансаў зьявіўся новы праект зьменаў у Падатковы кодэкс.
Зь яго вынікае, што ад ранейшай ідэі зьбіраць падаходныя падаткі зь людзей, якія атрымліваюць даходы з прадукцыі, вырашчанай ці выгадаванай на сваім прысядзібным участку, чыноўнікі не адмовіліся, піша Наша Ніва.
Зьбіраць гэтыя падаткі плянуюць не з усіх запар, а толькі з тых, хто тлумачыць наяўнасьць у сябе вялікіх грашовых сумаў ці набытай буйной маёмасьці атрыманьнем даходаў ад вядзеньня прысядзібнай гаспадаркі ці збору грыбоў, ягад і лекавых расьлін у лясах.
Сума, пачынаючы зь якой у такіх выпадках даход будзе абкладацца падаткам, — 200 базавых велічыняў, на сёньня гэта 5800 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ухваліла бюджэт на 2022 год і падатковыя зьмены: за што трэба будзе болей плаціць? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З новага году на запыт сілавікоў змогуць праверыць даходы беларусаў за апошнія 10 гадоў