Учора Міністэрства здароўя паведаміла пра 1203 выпадкі, у сераду — 1654, у аўторак — 832, панядзелак — 834. З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 691 072 чалавекі са станоўчым тэстам на ковід. Адужалі 683 403.
За мінулыя содні выпісалі 2153 чалавекі, памерлі 17 чалавек, за ўвесь час — 5 466. Праўда, паводле незалежных зьвестак, лічбы хворых і памерлых афіцыйная статыстыка заніжае ў некалькі разоў.
У час, калі ў сьвеце ўводзяцца новыя абмежаваньні праз «Омікрон», улады Беларусі пайшлі на «каранавірусную лібэралізацыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пайшлі на «каранавірусную лібэралізацыю», калі ў сьвеце ўводзяцца новыя абмежаваньні праз «Омікрон»21 сьнежня Савет міністраў Беларусі пастанавіў зьмякчыць патрабаваньні да самаізаляцыі кантактных асобаў першага і другога ўзроўняў і людзей, якія прыяжджаюць у краіну (як беларускіх грамадзянаў, так і іншаземцаў). Цяпер карантын абавязковы толькі для тых, каму ў мэдычных установах паставілі афіцыйны дыягназ COVID-19. Акрамя таго, пачынаючы з 22 сьнежня кантактам першага і другога ўзроўняў ня будуць выдаваць бальнічныя. Міністэрства нагадвае, што ад сёньня самаізаляцыя стасуецца выключна да тых, хто мае каранавірус.
Міністэрства здароўя раней паведаміла, што лякарні ўсёй Беларусі пераходзяць у звыклы рэжым працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 20 тысяч хворых на ковід у дзень. Як ацэнкі «Народнага апытаньня» адрозьніваюцца ад афіцыйных ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наколькі небясьпечны «Омікрон». 8 пытаньняў і адказаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. У Бэльгіі 25 сьнежня закрыюць калядныя кірмашы