Пра гэта паведамляе Польскае радыё са спасылкай на намесьніка старшыні Саюзу палякаў Марэка Занеўскага. Паводле яго, Борыс «неабходная дапамога лекараў».
Занеўскі заявіў, што арганізацыя, адвакаты і польскія ўлады спрабуюць рабіць усё, каб Борыс атрымала мэдыцынскую дапамогу, але пакуль безвынікова. Ён дадаў, што з Анжалікай Борыс і журналістам Анджэем Пачобутам «няма сувязі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Борыс і Пачобуту працягнулі арышт на 3 месяцы, Васілевіч падзякаваў за ляўрэацтва«Справа палякаў»
Анжаліка Борыс — фігурантка «справы палякаў», у рамках якой былі арыштаваныя журналіст Андрэй Пачобут, а таксама актывісты Саюзу палякаў Беларусі зь Ліды, Ваўкавыску і Берасьця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Жанчын вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.
«Сьледчыя дагэтуль ня могуць перадаць крымінальную справу супраць Саюзу палякаў у суд, што можа сьведчыць пра цяжкасьці са зборам доказаў віны арыштаваных ці зь неабходнасьцю зьмяненьня кваліфікацыі іх учынкаў на такую, якую з пункту погляду сьледчых было б прасьцей даказаць», — зазначае партал znadniemna.pl.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Борыс і Пачобута палітычнымі вязьнямі і дамагаецца іх вызваленьня, гэткую ж пазыцыю маюць улады Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі парлямэнт заклікаў Менск спыніць рэпрэсіі супраць Борыс, Пачобута і іншых палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Gazeta Wyborcza выйшла з паштоўкай для Пачобута