Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Дзьмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава прызналі палітычнымі зьняволенымі
Пра гэта паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сёньня судзьдзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў анархістам ад 18 да 20 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія Аліневіч, Раманаў, Дубоўскі і Разановіч. Партрэты сучасных анархістаў, якім прысудзілі ад 18 да 20 гадоў турмыАнархістаў затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка летась. Іх вінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэту экспэртызаў у Гомельскай вобласьці: ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконнае абарачэньне зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 20 гадоў турмы. У закрытым судзе над анархістамі, якіх абвінавацілі ў тэрарызьме, агучылі выракіДубоўскага і Аліневіча таксама паводле ч. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэньне празь мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.
На 22 сьнежня ў Беларусі 945 палітвязьняў.