Аднайменны твор выйшаў у канцы 2016 году і пабіў рэкорды хуткасьці продажаў: за адзін дзень прэзэнтацыі разышлося 700 асобнікаў дадрукаванага накладу, нагадвае Zerkalo.io.
У пачатку 2018 году акторы Купалаўскага тэатру Раман Падаляка і Міхаіл Зуй зьнялі паводле кнігі кароткамэтражны фільм. А неўзабаве Раман Падаляка стаў адным зь пераможцаў конкурсу рэжысэрскіх эксплікацыяў, якое аб’явіла Міністэрства культуры Беларусі, і атрымаў магчымасьць паставіць спэктакль на малой сцэне тэатру. Прэмʼера адбылася ў тым жа годзе.
Ролі ў онлайн-пастаноўцы «Radziva Prudok» выканаюць тыя ж акторы, што і на менскіх паказах: Сьвятлана Анікей, Дзьмітры Есяневіч, Міхаіл Зуй. Паглядзець спэктакль можна 25 сьнежня а 19-й гадзіне на YouTube-канале «Купалаўцы»:
А 13 студзеня 2022 году на гэтай жа пляцоўцы будзе даступнай пастаноўка «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле аднайменнага раману Сяргея Пясецкага. Яго прэмʼера ў офлайн-фармаце адбылася ў пачатку сьнежня ў Кракаве на фэстывалі «Боская камэдыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбылася прэм'ера аўдыёпастаноўкі «1984» паводле раману Оруэла, якую зрабілі «Купалаўцы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» абвясьціла прэм’еру першага спэктаклю другога сэзону ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі адмянілі паказы фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» з удзелам актораў Купалаўскага