Паводле Лукашэнкі, Беларусь можа адказаць на магчымае абмежаваньне паставак беларускіх тавараў праз порт Клайпеды.
«Калі тэма транзыту з Эўразьвязам ужо ўсім нагнала аскоміну, то неяк зусім не ўспамінаюць, што ўзаемны таваразварот Украіны, да прыкладу, толькі зь Літвой праз нашу краіну сёлета склаў каля 3 млн тонаў, у тым ліку праз гомельскі ўчастак дзяржаўнай мяжы. Я не разумею, чым літоўцы думаюць, напіраючы на нас. Мы закрыем гэты транзыт, няхай езьдзяць празь Нямеччыну або паспрабуюць праз Польшчу — будзе ўтрая даражэй», — перадае Лукашэнкавы словы ягоная прэс-служба.
Лукашэнка лічыць, што наяўнасьць такога транзыту празь Беларусь уяўляе сабой патэнцыял для адказу на «ўсю гэтую літоўскую чахарду ў Клайпедзкім порце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Беларусі заявілі, што Вільня рыхтуе Менску «поўную блякаду»Увосень Лукашэнка ня раз пагражаў Польшчы і іншым краінам Эўразьвязу перакрыцьцём транзыту расейскіх газу і нафты. У Крамлі тады выказвалі спадзяваньні, што канфлікт удасца вырашыць і Расея выканае свае абавязаньні ў кантрактах. Так і адбылося.
У Літве на пачатку сьнежня выбухнуў палітычны скандал: выявілася, што 8 сьнежня, нягледзячы на санкцыі ЗША, транзыт беларускіх калійных угнаеньняў праз краіну працягнецца, бо санкцыі Вашынгтону наўпрост не закранаюць узаемаадносінаў беларускіх і літоўскіх партнэраў. У выніку міністар транспарту Літвы Марус Скуодзіс накіраваў ва ўрад праект рашэньня аб забароне транзыту зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская калійная кампанія: «Калі Літва паспрабуе спыніць транзыт у аднабаковым парадку, беларускі бок будзе падаваць у суд»Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка 22 сьнежня таксама выступіў з пагрозамі Літве, калі транзыт сапраўды перакрыюць. Ён гатовы спыніць пастаўкі беларускай сыравіны ў Літву, у прыватнасьці, можа ісьціся аб адмове ад экспарту ў гэтую краіну прадукцыі дрэваапрацоўкі і палімэраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўчанка пагражае Літве «захадамі ў адказ» на магчымае спыненьне транзыту калійных угнаеньняўШто варта ведаць пра санкцыі ЗША