Ва ўпраўленьні інфармацыі «Газпрома» журналістам заявілі, што пастаўкі ажыцьцяўляюцца «згодна з заяўкамі спажыўцоў», адзначае «Інтэрфакс».
Газаправод Ямал —Эўропа працягласьцю 2 тысячы кілямэтраў можа прапампоўваць да 33 мільярды кубамэтраў газу на год. Доўгатэрміновая дамова «Газпрома» на транзыт праз Польшчу скочылася год таму, ад таго часу магутнасьці разьмяркоўваюцца на аўкцыёнах. У сьнежні канцэрн робіць гэта на аснове штодзённага рэзэрваваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка трэці раз за паўтара месяца прыгразіў Эўразьвязу перакрыцьцём газу. У Расеі адрэагаваліЛібэралізацыя эўрапейскага газавага рынку прывяла да адмовы ад доўгатэрміновых дамоваў на транзыт, іх замяніла празрыстае аўкцыённае рэзэрваваньне, каб выключыць лішнія выдаткі. Грузаадпраўнікі вольныя рэзэрваваць толькі той аб’ём, які ім патрэбен, і на той час, калі будзе неабходна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль адказаў на патрабаваньні Расеі: «Паўночны паток – 2» не прыярытэт для ЭЗУ чаканьні моцных маразоў у Эўропе спотавая цана прыроднага газу падскочыла да беспрэцэдэнтнага ўзроўню — 2189 даляраў за тысячу кубамэтраў. У зьвязку з гэтым зьнізіўся і попыт на неадэкватна дарагую сыравіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэны на газ у Эўропе дасягнулі новага рэкорду