Дакумэнтальны фільм «Courage» пра беларускія пратэсты зроблены сёлета ў Нямеччыне вядомым рэжысэрам Аляксеем Палуянам. За некалькі месяцаў пасьля выхаду фільм паўдзельнічаў у пяці сусьветна вядомых фэстывалях: Berlinale, Visions du Réel, CPH:DOX, Sheffield Doc/Fest і IDFA 2021. Затым яго намінавалі на «Оскар», але ў кароткім сьпісе прэтэндэнтаў у сваёй намінацыі стужкі Палуяна няма.
Аляксей Палуян — беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў. Раней Палуян ужо прэтэндаваў на «Оскар» — ягоны кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» ўваходзіў у доўгі сьпіс. Таксама той фільм стаў прызэрам больш як 30 міжнародных кінафэстываляў.
Галасаваньне за найлепшы дакумэнтальны фільм стартуе 27 студзеня 2022 году і скончыцца 1 лютага. Праз тыдзень пасьля яго абвесьцяць пераможцу, а цырымонію ўручэньня «Оскару» прызначылі на 27 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіно пра генацыд у Срэбраніцы стала «Найлепшым эўрапейскім фільмам-2021» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі правялі ператрус у рэжысэра і прадусара Андрэя Палупанава