«Сябры! Не турбуйцеся. У мяне ўсё ў парадку», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook кінэматаграфіст, пра ператрус у якога 16 сьнежня журналістам паведамілі ягоныя суседзі.
Мяркуючы па ўсім, сам рэжысэр пад падпіскай аб невыдаваньні зьвестак, бо ад камэнтароў адмаўляецца. Адзінае, удакладніў, што на волі і працягне працаваць у штатным рэжыме.
Як пазьней стала вядома сайту Reform.by, з кватэры Андрэя Палупанава нічога не забралі, ператрус быў праведзены досыць карэктна. Хутчэй за ўсё, візыт сілавікоў можна аднесьці да «прафіляктычнай працы з насельніцтвам».
Андрэй Палупанаў — рэжысэр, прадусар, сцэнарыст, дырэктар Майстэрні сацыяльнага кіно, заснавальнік уласнай кінашколы-студыі ў Менску.