Сёньня цана студзеньскага ф’ючарса на газ паводле індэксу эўрапейскага хабу TTF у Нідэрляндах дасягнула 174,4 эўра за мэгаватгадзіну, гэта значыць больш за $2000 за тысячу кубамэтраў
Пра гэта паведамляе Reuters.
Гэта абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю таргоў (ранейшы зафіксаваны ў пачатку кастрычніка сёлета).
Цяперашні ўзровень запасаў газу ў падземных сховішчах Эўропы дасягнуў адзнакі 59,57% ад іх максымальнай ёмістасьці — гэта на 16,3 працэнтавых пунктаў ніжэй за сярэдняе значэньне за апошнія пяць гадоў, піша Інтэрфакс са спасылкай на зьвесткі Gas Infrastructure Europe.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка трэці раз за паўтара месяца прыгразіў Эўразьвязу перакрыцьцём газу. У Расеі адрэагавалі