Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
На пытаньне журналістаў, ці турбуе прэзыдэнта РФ лёс расейцаў, якіх прыцягваюць да крымінальнай адказнасьці ў Беларусі, прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў адказаў: «Судовы ці іншы перасьлед любога расейскага грамадзяніна за мяжой — гэта пытаньне, якое выклікае нашу занепакоенасьць».
«Лёсам любога расейскага грамадзяніна, які перасьледуецца за мяжой, займаецца расейскі бок праз нашыя замежныя прадстаўніцтвы. Усё, што можна, робіцца для абароны інтарэсаў нашых грамадзянаў», — адзначыў Пяскоў.
На дадатковае пытаньне, ці чуе беларускі бок пазыцыю Масквы, прадстаўнік Крамля адказаў: «Мы знаходзімся ў пастаянным дыялёгу. Ён мае рэгулярны і сталы характар».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над палітвязьнем Дуднікавым, грамадзяніну Расеі пагражае да 12 гадоў турмыУчора Менскі гарадзкі суд пачаў разглядаць крымінальную справу грамадзяніна РФ Ягора Дуднікава, якога абвінавачваюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці і закліках да дзеяньняў, накіраваных на ўчыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі.
Таксама 20 сьнежня выставілі канчатковае абвінавачаньне паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Соф’і Сапезе, грамадзянцы Расеі, якую ў траўні сёлета затрымалі разам з журналістам Раманам Пратасевічам падчас прымусовай пасадкі ў Менску самалёту кампаніі Ryanair.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Соф’і Сапезе выставілі абвінавачаньне паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэксу