Эўразьвяз ухваліў пятую вакцыну ад каранавірусу — амэрыканскую Novavax

Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў ухваліла вакцыну амэрыканскага вытворцы Novavax (камэрцыйная назва прэпарата – Nuvaxovid).

Nuvaxovid стала першай бялковай вакцынай, ухваленай у Эўропе.

Пасьля таго, як рашэньне рэгулятара фармальна зацьвердзіць Эўракамісія, краіны ЭЗ змогуць выкарыстоўваць вакцыну.

  • Да гэтага часу Эўразьвяз ухваліў чатыры вакцыны – ад кампаній Moderna, Pfizer / BioNTech, Johnson&Johnson і AstraZeneca – менавіта імі прышчапляюць у краінах ЭЗ.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя ўхваліла сем вакцын. Novavax стаў восьмым у сьпісе САЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наколькі небясьпечны «Омікрон». 8 пытаньняў і адказаў