«Аднаму зь іх былі нанесены сур’ёзныя цялесныя пашкоджаньні, спатрэбілася тэрміновая мэдычная дапамога. Ва ўстанове аховы здароўя дыягнаставаны пералом носа, страсеньне мозгу лёгкай ступені і траўматычны пералом зуба», — гаворыцца ў заяве.
У паліцыі Лёндану Радыё Свабода спачатку паведамілі, што ня маюць інфармацыі пра інцыдэнт каля амбасады Беларусі, а пазьней далі наступны камэнтар: «Паліцыю выклікалі каля 19.40 у нядзелю, 19 сьнежня, на паведамленьне аб парушэньні парадку каля амбасады Беларусі пад адрасам W8. Супрацоўнік паведаміў, што на яго напалі і ён атрымаў пашкоджаньне на твары. Адзін чалавек быў арыштаваны непадалёк і ўзяты пад варту. Высьвятленьне абставінаў працягваецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей: Беларусь скароціць шмат сваіх амбасадаў у Эўразьвязе ва ўмовах санкцыйАгенцтва БелТА паведаміла са спасылкай на дарадцу амбасады Беларусі ў Вялікай Брытаніі Андрэя Міськевіча, што ад нападу пацярпеў консул, і што цяпер той знаходзіцца ў шпіталі.
«Пасьля прыбыцьця праваахоўных органаў радыкаламі была зроблена спроба ўцячы з месца здарэньня. Тым не менш частка нападнікаў была затрыманая дыпляматычнай паліцыяй Лёндану. Устаноўлена, што асобы, як мяркуецца, уваходзяць у радыкальную эмігранцкую групоўку „Надзея“», — гаворыца ў заяве МЗС.
Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да суполкі «Надзея», якая абʼядноўвае шэраг беларусаў у Вялікай Брытаніі, і атрымала наступны адказ: «„Надзея“ ня мае ніякага дачыненьня да агіднага ўчорашняга здарэньня. Больш за тое. Мы чат-суполка суайчыньнікаў, якія жывуць у Вялікай Брытаніі; мы асьвятляем акцыі, але не зьяўляемся арганізатарам кожнай. Мы ня ведаем, хто ўчыніў правакацыю — гэтым будзе займацца паліцыя і шукаць вінаватых людзей па камэрах (мы ўжо папярэдзілі Foreign, Commonwealth and Development Office аб здарэньні)».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей: Беларусь скароціць шмат сваіх амбасадаў у Эўразьвязе ва ўмовах санкцыйУ заяве МЗС гаворыцца, што ў міністэрства выклікалі часовага паверанага ў справах Вялікай Брытаніі, «якому заяўлены рашучы пратэст з патрабаваньнем правесьці ўважлівае расьсьледаваньне інцыдэнту, прыцягнуць да адказнасьці вінаватых асобаў, а таксама інфармаваць беларускі бок аб ходзе правядзеньня працэсуальных дзеяньняў і іх выніках».