На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Андрэй Дзьмітрыеў расказаў, што напярэдадні адбыліся два зьезды: «на адным падвялі рысу пад мінулым, а на другім зрабілі крок у будучыню. Прыгадаць ёсьць што: 3 кандыдаты ў прэзыдэнты, сотні кандыдатаў у парлямэнт і мясцовыя саветы, сотні тысяч сабраных намі подпісаў грамадзян за перамены на месцах і ў краіне ў цэлым. Распрацавалі і рэалізавалі канцэпцыі татальнага ўдзелу і мірных перамен. І многае іншае. Як той казаў, мы набліжалі Дзень Перамогі, як маглі», — напісаў Дзьмітрыеў.
На зьезьдзе сфармавалі аргкамітэт «Робім разам». Устаноўчы зьезд арганізацыі заплянавалі на сакавік 2022-га.
«Цяпер у нас два аргкамітэты: партыі „Наша партыя“ для тых, хто хоча ўдзельнічаць у палітыцы, і грамадзкай арганізацыі „Робім разам“ для тых, каму цікавая сацыяльная, грамадзкая праца. Можна быць у абедзьвюх ці выбраць нешта адно», — адзначыў Дзьмітрыеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэта і жанчыну — у прэзыдэнты, абвінавачаньні ў супрацы з КДБ. Чым запомніўся рух «Гавары праўду», які ліквідаваў Вярхоўны суд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Правялі ўстаноўчы сход онлайн». Што з партыямі Бабарыкі, Латушкі і Дзьмітрыева