Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візыт у Малдову.
Ён стаў першым прадстаўніком дэмакратычных сіл Беларусі, якога афіцыйна прымалі ў парлямэнце Малдовы, адзначаецца ў паведамленьні Кабінэту прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай. Вынікам сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах парлямэнту Малдовы стаў запуск працэсу стварэньня дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
«Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парлямэнту Малдовы. Магу сказаць, што ў Кішынёве ў нас ёсьць надзейныя сябры і партнэры», — заявіў Анатоль Лябедзька.
У ліпені 2020 году міжфракцыйнае аб’яднаньне «За дэмакратычную Беларусь» стварылі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, таксама парлямэнцкая група ў пытаньнях Беларусі была створаная ў Варшаве.
Яшчэ ў 2016 годзе групу «За дэмакратычную Беларусь», у якую ўвайшлі дэпутаты розных фракцый, стварылі ў Сэйме Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вярхоўнай радзе Ўкраіны патлумачылі, навошта стварылі аб’яднаньне «За дэмакратычную Беларусь» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве стварылі парлямэнцкую групу ў пытаньнях Беларусі