«Разьбярыцеся, бо занадта шмат стала ў нас кіраўнікоў, якія займаюць антыдзяржаўную пазыцыю, больш за ўсё ў Менску. І што мяне зьдзіўляе, гэта кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя. Шмат „разумных“ зьявілася, якія гатовы за прэм’ер-міністра працаваць, за кіраўніка адміністрацыі, кіраўнікоў парлямэнту — за ўсіх», — заявіў ён, пры гэтым адзначыўшы, што «ніхто нікому не забараняе мець свой пункт гледжаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «„Чорныя сьпісы“ на звальненьне — падрыхтоўка да рэфэрэндуму». Што расказалі беларусы, якія страцілі працу праз «палітыку»«Кожны павінен мець свой пункт гледжаньня, я гэта ўспрымаю як дадзенасьць. Але, дарагія мае, усе мы абмежаваныя пэўнымі рамкамі — рамкамі кіраўніка,— сказаў Лукашэнка.
Калі ты хочаш быць абсалютна незалежным і заклікаць да санкцый, ваяваць супраць улады — вунь яны ў Літве, Польшчы сядзяць, там яшчэ ёсьць вакансіі. Мы там вас не дастанем і шэсьць ці восем гадоў па новым законе не атрымаеце.
Але калі кіруеце калектывам, вы дзяржаўныя людзі (усё роўна, прыватнае ці дзяржпрадпрыемства). Тым больш калі пагоны носіце ці ў апараце працуеце. У адваротным выпадку будзем расцэньваць гэта як здраду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: на Беларускай чыгунцы новая хваля палітычных звальненьняўЁн таксама пракамэнтаваў параўнаньні сёньняшняй Беларусі з рэпрэсіямі 1930-х у Савецкім Саюзе.
«Усе гэтыя факты ў гісторыі выкарыстоўваюцца, як каму выгадна. Але будзем лічыць, што ў 1937–1939 гадах было ня вельмі з нашай гісторыяй: нехта кагосьці хапаў, саджалі і іншае. Пачалася вайна, а генэралы сядзяць у турме — прыйшлося даставаць, і яны былі першымі героямі, абараняючы Савецкі Саюз.
Дык вось, каб у нас так не было. Хтосьці за кагосьці падпісаўся, давай яго хапай. Усіх мы ўсё роўна ня ўбачым, іх тысячы, хто падпісаўся за „альтэрнатыўшчыкаў“. Мы што, зараз будзем адцягвацца і іх лавіць дзесьці?», — заявіў Лукашэнка, спаслаўшыся на новыя сацыялягічныя дасьледаваньні, якія сьведчаць пра «ашаламляльныя вынікі даверу да ўлады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На нас прыйшлі сьпісы з КДБ». За што сотнямі звальняюць беларусаў«Усіх гэтых падпісантаў мы павінны бачыць, асабліва калі яны дзесьці „наверсе“, у вэртыкалі ўлады. Але сёньня іх лавіць і дапытваць, няўжо няма чым займацца? Тым больш многія ўжо трэці раз пераабуліся.
Але тых, хто парушаў закон, штурхаў людзей на парушэньні, вось з гэтымі мы павінны разабрацца. Але рабіць гэта трэба акуратна, асьцярожна, не павінна быць кампанейшчыны, бо зноў ператворымся ў нейкіх барбараў, паляцяць галовы. Таму нельга дапусьціць скажэньняў. Спуску не павінна быць, хто вінаваты, хто здраднік, хто проста ня наш чалавек», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракурор паабяцаў «непазьбежнасьць пакараньня» за «экстрэмізм». Справаў за катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў няма ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча абмяркоўвае з ЭЗ новыя пакеты санкцый супраць Менску на выпадак эскаляцыі на мяжыРаботнікі розных дзяржаўных установаў па ўсёй Беларусі паведамляюць пра хвалю звальненьняў з працы або сьпісы «нядобранадзейных» грамадзянаў з КДБ на іхных прадпрыемствах.