Джулі Фішэр таксама адказала на пытаньні нашых чытачоў. Поўнасьцю інтэрвію будзе апублікаванае на нашым сайце пазьней.
Your browser doesn’t support HTML5
Найперш спэцыяльная пасланьніца зьвярнулася да асуджаных 14 сьнежня палітвязьняў — Лосіка, Папова, Сакава, Статкевіча, Ціханоўскага і Цыгановіча:
— Калі б я магла зьвярнуцца да людзей, якім учора былі абвешчаныя прысуды, я думаю, што хацела б сказаць ім пра вялікую салідарнасьць зь іхняй справай, вялікую салідарнасьць з боку Захаду, Злучаных Штатаў, партнэраў у Эўрапейскім Зьвязе, Вялікабрытаніі, Канады. Пра сапраўднае разуменьне таго, наколькі несправядлівыя гэтыя прысуды, наколькі яны абуральна жорсткія і бязьлітасныя.
Сказаць ім пра тое, што іхняя справа — справа асуджаных учора і тых больш чым 900 палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі, дае імпульс нашай палітыцы санкцыяў і сапраўды — прынамсі ў выпадку Вашынгтону — прымушае нас засяродзіцца на пытаньні: што яшчэ трэба зрабіць дзеля таго, каб зьмяніць сытуацыю, дамагчыся прарыву ў сытуацыі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джулі Фішэр: ЗША і Эўразьвяз неўзабаве ўзмоцняць санкцыйны ціск на Беларусь